Strona Główna   Kontakt   Warto przeczytać Jeste¶ 232874 go¶ciem.
 
Зофія з Мацяёўскіх Чэска

Заснавальніца школы
Супольнасці Дзяўчат Ахвяравання Найсвяцейшай Марыі Панны
(Congregatio Virginum a Praesentatione Beatae Mariae Virginis)




    Гісторыя касцёла ад старажытнасці аж да нашых часоў багатая цудоўнымі прыкладамі асоб кансэкраваных, якія перадавалі і па-ранейшаму перадаюць сваё імкненне да святасці праз педагагічную працу, заснаваную на святасці, як мэце выхавання. Многія з іх, працуючы выхавацелямі, сапраўды дасягнулі дасканаласці ў міласці. Гэта адзін з найкаштоўнейшых дароў, які кансэкраваныя асобы могуць таксама і сёння ахвяраваць моладзі, выхоўваючы і акружаючы яе ласкай. [Сінадальная Адхартацыя Апостальская Святога Айца Яна Паўла ІІ, 96]

    Святы Айцец звярнуўся да членаў Ўстановы кансэкраванага жыцця, якія аддаюць сябе выхаваўчай працы з вялікай ахвотай, каб быць вернымі свайму першапачатковаму харызмату і сваім традыцыям, захоўваючы свядомасць, бо адныя з найбольш выразных выяў ласкі да бедных – гэта вызваленчыя дзеянні да людзей ад той незвычайнай пачуццёвай формы беднасці, якая з’яўляецца недахопам культурнага і рэлігійнага развіцця. [там жа, 97]

    Адной з тых асоб, якія з вялікім захапленнем аддаліся выхаваўчай працы, з’яўляецца Слуга Божая Маці Зофія з Мацяёўскіх Чэска. Яна нарадзілася ў Польшчы ў 1584 годзе і была дачкой Матэуша Мацяёўскага і Кацярыны Любавецкай. Яе бацькі належылі да сярэднезаможнай малапольскай шляхты, якая жыла на кракаўскай і сандамерскай зямлі. У гэтай сям’і было пяцёра сыноў і чатыры дачкі, а Зофія была трэцяй. Згодна існуючаму ў той час звычаю, у маладых гадах, маючы 16 гадоў, выйшла замуж за Яна Чэскага і прыняла прозвішча мужа. Гэты шлюб існаваў толькі 6 гадоў. Зофія на 22 годзе жыцця аўдавела. Дзяцей не было. Нягледзячы на маладыя гады, прыгожасць, заможнасць другі раз замуж не выйшла. Далейшае сваё жыццё прысвяціла справе міласэрнасці, асабліва асірацелым дзяўчатам, якія паходзілі з бедных сем’яў. Кіруючы звышнатуральным намерам – міласцю Бога і клопатам аб збаўленні людскіх душ – з уласных фондаў арганізавала для іх у 1621 – 1627 гадах у сваіх дамах на вуліцы Шпітальнай 18 у Кракаве выхаваўчую ўстанову пад назвай Дом Дзяўчат Ахвяравання Найсвяцейшай Марыі Панны, які яшчэ называлі "Домам сіротаў". Гэта была першая ў Польшчы афіцыйна арганізаваная жаночая школа. У той час у Польшчы не было школ для дзяўчат і іх выхаваннем займаліся маці. Дзяўчаты з больш забяспечаных сем’яў маглі мець асабістага настаўніка або іх аддавалі ў манастыры. Дзяўчаты з бедных сем’яў і сіроты такой магчымасці не мелі.

    Часы, у якія жыла Слуга Божая, былі цяжкімі, патрабавалі вялікага цярпення з-за высокай смяротнасці людзей, частых неураджаяў, павадкаў, голада, хваробаў і войнаў. Заставаліся асірацелыя дзеці, у многіх выпадках без апекі і сродкаў для жыцця, пакінутыя на міласць родных, а ў некаторых выпадках прымушаныя да жабрацкага, амаральнага жыцця. Зофія Чэска хацела прадухіліць няшчасці і прысвяціла астатак свайго жыцця і усё матэрыяльнае багацце бедным і асірацелым дзецям. Старалася даць ім з дзіцячых гадоў найлепшае выхаванне і адукацыю, падрыхтаваць да дарослага жыцця і, такім чынам, забяспечыць годнае і шчаслівае будучае, як у жыцці часовым, так і вечным. Яе ўчынкі гаварылі аб дабрыні, мацярынскай клапатлівасці ў выратаванні абяздоленага дзіцяці. Да канца свайго жыцця аддавала сябе выхаваўчай і настаўніцкай працы, выконваючы ў заснаванай ёю Установе ўскладзеныя на яе абавязкі выхавацелькі і настаўніцы. З вытрымкай і мужнасцю клапацілася аб яго прававым і матэрыяльным забеспячэнні: 31 V 1627 года кракаўскі біскуп Марцін Шышкоўскі выдаў дэкрэт аб заснаванні Ўстановы; 24 V 1633 года гэта ж ад імя Сталіцы Апостальскай Нунцый пацвердзіў Ганарат Вісконці, а 30 VI 1633 года польскі кароль Уладзіслаў IV Ваза.

    Гэта была духоўная ўстанова, арганізаваная на ўзор манастыра, але ім у даслоўным значэні не была. Яго апекуном быў шмат разоў кракаўскі біскуп, а духоўная апека спраўлялася айцамі-езуітамі з бліжэйшага касцёла св. Барбары ў Кракаве.

    Жадаючы замацаваць трываласць сваёй справы, Слуга Божая прыклала старанні аб наданні сваёй Установе характару сапраўднай манаскай супольнасці, галоўная мэта якой была навучанне і выхаванне дзяўчат. У тыя часы, калі жыла слуга Божая, навіной было лічылася складанне простых шлюбаў у манаскай супольнасці. Бог паклікаў у вечнасць Слугу Божую ў час арганізацыі Супольнасці. Памерла як святая 1 IV 1650 года. Была пахаваная ў парафіяльнай святыні, ў касцёле Марыяцкім у Кракаве.

    Манаская жаночая супольнасць Дзяўчат Ахвяравання Найсвяцейшай Марыі Панны (Прэзентак) канчаткова сфарміравалася пасля смерці Слугі Божай. Яе статут зацвердзіў 13 студзеня 1660 года кракаўскі біскуп Андрэй Тшэбіцкі. Статут Супольнасці быў апрацаваны на аснове Канстытуцыі Кансерваторыі св. Эўфэміі ў Рыме, кая праводзіла падобную выхаваўчую працу. Прадмова Слугі Божай Маці Зофіі да гэтага статуту з’яўляецца духоўным запаветам, сведчаннем жывой веры і асобай міласці Бога, у ёй адназначна вызначыла мэту і намер сваіх дзеянняў. Выразна акцэнтавала пачуцці, атрыманыя ад Бога закліку, каб узняць справу выхавання дзяўчат, і гэта як словы ўдзячнасці Богу за Яго дабрыню і ласку. Выказала гэта вобразна: "Бог нічога ад нас не патрабуе, але патрабуе нас, тых найменшых, у якіх ўвасабляецца". Была ўпэўнена, што служыць дзяўчатам у самым важным: у іх дарозе да збаўлення і святасці згодна з Божым намерам (Біскуп Ст. Смаленскі). Яе жаданнем было, каб усё, чым валодала, аддала Богу. Яна сцвярджала: "Бог – гэта гаспадар усіх рэчаў, але ніякіх нашых багаццяў не патрабуе. Сваім сябрам, слугам, сіротам і дзецям гаворыць аддаваць, што ім даецца, як бы Яму самому давалі б". Для гэтага і прысвяціла сваё жыццё, тым, хто у патрэбе: "Выбрала сабе меншых дзяцей і сірот, якія з’яўляюцца беднымі і без апекі, каб з гэтай часткі, якую мне Бог з ласкай і міласэрнасцю пакінуў, мелі б добрае выхаванне (...)".

    Сваё духоўнае жыццё Слуга Божая Маці Зофія Чэска заснавала на кульце Еўхарыстыі, на набажэнстве да Маці Божай, якую вельмі шанавала. Марыю ў таямніцы Ахвяравання ў святыні выбрала Заступніцай сваёй справы і як узор поўнага аддання сябе Богу. Ад гэтай таямніцы, якая на лацінскай мове называецца "прэзентацыя" паходзіць назва закладзенай праз Слугу Божую манаскай супольнасці Дзяўчат Ахвяравання Найсвяцейшай Марыі Панны, або сёстраў ахвяравальніц. Была гэта першая манаская супольнасць з такой духоўнасцю, з такой назвай. Таямніца Ахвяравання Марыі змяшчае ў сябе моцна глыбокі змест: гэта таямніца аддання Богу. Па традыцыі Касцёла Марыя ў дзіцячым узросце была заведзена бацькамі ў Іерусалімскую святыню. І там была прадстаўлена і ахвяравана Богу. Марыя прынесла сябе ў дар Богу. Мы таксама жывем для таго, каб быць дарам для Бога. Бог нам дае, а мы павінны быць для Яго дарам. Гэта ёсць фундамент, сутнасць кожнага закліка, сутнасць хрысціянскага жыцця. Гэтае адданне пачынаецца са святога хрышчэння, а дапаўненнем з’яўляецца манаская кансэкрацыя. А каб з кожным разам усё больш аддаваць сябе Пану Богу, павінны абавязкова прадставіць усё тое, чым жывём, што ўчыняем, думаем, адчуваем, усе нашыя слабасці, усё тое, кім з’яўляемся. Калі мы будзем кіравацца такім узорам у нашым духоўным жыцці, то на гэтым шляху будзем станавіцца дарам, будзем аддаваць сябе Богу. Гэтаму нас вучыць Найсвяцейшая Маці ў таямніцы ахвяравання. Гэта быў узор яе духоўнага жыцця, дарога да Бога. Гэта галоўная і вядучая ідэя манаскага жыцця Супольнасці Сёстраў Ахвяравальніц, закладзеная праз Слугу Божую Маці Зофію Чэскую.

    Духоўнасць Сёстраў Ахвяравальніц – гэта паўсядзёнае перажыванне таямніцы "Прэзентацыі Марыі", якая выяўляецца ў пастаянным адказе міласцю на вечную міласць Бога. Прызванне Сёстраў Ахвяравальніц – гэта не толькі пастаянныя і працяглыя малітвы ў Божай прысутнасці ў працы і цярпенні, але і дапаможа маладым людзям у перажыванні сваей уласнай таямніцы ахвяравання ці ў паўстанні перад жывым Богам, які ёсць Міласцю ў фарміраванні той асвядомленасці жыцця, якое і адкажа на гэту Міласць. Так характарызаваў духоўнасць Сёстраў Ахвяравальніц Кардынал Карл Вайтыла, святы Айцец Ян Павел ІІ ў гады сваёй працы ў сталіцы св. Станіслава, ў Кракаве, ў лістах, накіраваных сёстрам Супольнасці па прычыне іх святога заступніцтва.

    Менавіта таямніцу "Прэзентацыя Марыі" выбрала слуга Божая Маці Зофія Чэска, пераймаючы яе для сябе, для сваіх выхаванак і духоўных дачок заснаванай Супольнасці. Слуга Божая Маці Зофія Чэска як пры жыцці, так і пасля смерці, лічылася святой. Памяць аб ёй, аб яе вялікай міласці да Бога, аб неабыякавасці да лёсу другога чалавека пратрымалася да сённешняга часу. 1 IV 1995 года яго Эмінэнцыя Кардынал Францішак Махарскі, Кракаўскі Мітрапаліт, распачаў у Кракаве кананічнае даследаванне ў справе мужнай дабрадзейнасці і святасці Слугі Божай; 20 XI 1997 года епархіяльнае даследаванне закончылася, а вынікі перададзены ў Апостальскую Сталіцу. Да сённяшняга часу астанкі Слугі Божай знаходзяцца ў бакавой капліцы пры касцёле св. Яна ў Кракаве (сёстраў прэзентак).

    Супольнасць Дзяўчат Ахвяравання Найсвяцейшай Марыі Панны (Congregatio Virginum a Praesentatione Betae Mariae Virginis) працягвае да сённяшняга часу распачатую Слугой Божай дыдактычна-выхаваўчую дзейнасць у Польшчы, працуючы ў школах, інтэрнатах, дзіцячых садках, выконваючы розныя працы сярод дзяцей і моладзі. Яе Генеральны Дом знаходзіцца ў Кракаве, на вуліцы св. Яна 7, у якім змяшчаецца ліцэй і гімназія. У доме Слугі Божай на вуліцы Шпітальнай 18, у Кракаве, адведзены інтэрнат для дзяўчат. У харызматычным духу сваёй Заснавальніцы Супольнасці ўзнята праца сярод дзяцей і моладзі на Ўкраіне (Рогатін, Липівка, Галіч, Ходорів, Новосильці, Букачівці, Бурштин, Слобода, Поділла).

    Mulierem fortem quis inveniet? Мужную нявесту хто ж знойдзе?– пытае Святое Пісьмо. Слуга Божая Зофія Чэска была не толькі "fortis" але і "valde prudens" – вельмі разумная. Яна цвёрда паставіла перад сабой мэту і мужна яе выканала, далучаючы да гэтага глыбокую веру, міласць да Бога і бліжняга. Молімся, каб Бог нам дапамог спазнаць праз Святы Касцёл мужнасць яе дабрадзейнасцяў і святасць жыцця, каб магла быць вынесена да ўшанавання алтара ў якасці апякункі настаўнікаў, выхавацеляў дзяцей і моладзі (Ксёндз Прафесар Б.Пшыбышэўскі.)


Малітва аб бэатыфікацыі


    Божа Міласцівы, Ты дазваляеш удзельнічаць людзям у сваёй дабрыні, у выкананні Тваіх збаўляючых намераў. Складаем свае падзякі за дары, дадзеныя для Тваёй Слугі Маці Зофіі, якая па прыкладу Марыі ахвяравалася Святыні, аддалася Табе поўнасцю і прысвяціла сваё жыццё навучанню сэрцаў і розуму ўбогіх дзяцей і сірот. Божа, дзякуючы яе пасрэдніцтву, Ты заснаваў у Касцёле новую манаскую сям’ю ў мэтах навучання і выхавання дзяцей і дзяўчат.

    Усемагутны і Міласэрны Божа, усхваляй Яе, просім цябе пакорна, славаю благаславёных, каб была для нас прыкладам у справе выхавання і навучання новых пакаленняў у сям’і і школе, апіраючыся на праўду і любоў Хрыста, які з Табой у еднасці Святога Духа жыве і пануе на векі вечныя. Амэн.


Малітва аб выпрашэнні ласк


    Божа бясконцай міласці і міласэрнасці, Ты кожны дзень удзяляеш нам патрэбную ласку для настойлівага імкнення па слядах Хрыстовага крыжа. З пакорай прагнем спяваць песню ўдзячнасці за тое, што ў вызначаным часе Ты абраў Сваёй Слугою Маці Зофію Чэскую, якая з міласці да Цябе і для выратавання людскіх душ ажыццявіла сваё прызванне да святасці шляхам поўнага адрачэнне ад матэрыяльных каштоўнасцяў і прысвяціла сябе навучанню і выхаванню найбяднейшых дзяцей.

    Просім Цябе, Божа, аб вынясенні на алтар Тваей Слугі Зофіі Чэскай, а нам аб удзяленні ласкі .................. (пералічыць) за яе заступніцтвам, аб чым з верай і шчырай надзеяй просім. Праз Хрыстуса Пана нашага. Амэн.


Малітва бацькоў, настаўнікаў і выхаваўцаў


    Пане Езус Хрыстус, Божы Настаўнік, Ты з міласцю прытуляў да сябе дзяцей і запэўніў тых, хто прыме адно такое дзіця, то і Цябе самога прыйме з такой жа міласцю, з якой Ты прыняў маладога чалавека з яго пытаннямі аб сэнсе жыцця.

    Пакорна просім Цябе за пасрэдніцтвам Слугі Божай Зофіі Чэскай, якя праз любоў да Цябе аддала ўсё для сірот і ўбогіх і прысвяціла сябе поўнасцю іх выхаванню і навучанню. Надзялі і нас Тваёй мудрасцю і любоўю, каб мы вялі тых, хто давераны нашай апецы. Навучы нас ісці слядамі Тваёй Слугі Зофіі і будаваць сёння з так пажаданую Святым Айцом Янам Паўлам ІІ "Цывілізацыю любові і жыцця". Пане Езус, Боскі Настаўнік, хвала Табе разам з Айцом і Духам Святым на векі вечныя. Амэн.


Падзякі за атрыманыя лаcкі пpocім дасылаць на адрас:


Siostry Prezentki
(postulator procesu)
ul. ¶w. Jana 7
31-017 Kraków, Polska


Фатаздымкі:

1. Касцёл сясцёр прэзентак пад назваю св. Яна Хрысціцеля і св. Яна Эвангеліста ў Кракаве, побач з якім знаходзіцца Генеральны Дом Супольнасці >>

2. Дом Слугі Божай Зофіі Чэскай на вуліцы Шпітальнай у Кракаве >>

3. Подпіс і пячатка Слугі Божай >>

4. Абраз Найсвяцейшай Дзевы Марыі ад выкупа палоннікаў - Маткі Свабоды у касцёле св. Яна ў Кракаве, які асабліва шанавала Слуга Божая, каранаваны каронамі Святога Айца 9 V 1965 года Арцыбіскупам Каролем Вайтылай >>

5. Астанкі Слугі Божай Зофіі Чэскай, якія захоўваюцца ў бочнай капліцы касцёла св. Яна ў Кракаве >>

6. Абраз які прадстаўляе сцену Ахвяравання Найсвяцейшай Марыі Панны >>

7. Школы Сясцёр Прэзентак - ліцэі і гімназіі ў Кракаве і Жэшаве >>

8. Пачатак кананічнага даследавання ў справе мужнай дабрадзейнасці і святасці Слугі Божай Маці Зофіі Чэскай - 1 ІV 1995 года >>

9. Закрыццё на этапе дыецэзіі працэсу бэатыфікацыйнага і кананічнага Слугі Божай Маці Зофіі Чэскай - 20 XI 1997 года >>

oprac. s. M. Renata G±sior
tłumaczenie Ks. Alfred Piechota MS; Maria Gumiennik

IMPRIMATUR
З дозволу Kypыі Метрапаліцкай у Кракаве, 16 V 2001 Л.1315/2001
Bp Kazimierz Nycz, Wikariusz Generalny
Ks. Prof. dr hab. Jan Dyduch, Kanclerz Kurii
O. Dr Michał Wróblewski, OFMConv., Oficjał S±du Międzydiecezjalnego w Mińsku - Cenzor